АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон: +375 (1776) 5-52-91
Факс: +375 (1776) 2-76-33
E-MAIL: isp@smolevichi.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), рубрыка «Электронныя звароты» для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Прывітанне старшыні Смалявіцкага райвыканкама

Дарагія сябры!

Я рады вітаць вас на афіцыйным сайце Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Смалявіччына - самабытны, маляўнічы і па-свойму непаўторны куток Беларусі, край баявой і працоўнай славы, устояных традыцый і унікальнай прыроды, у якім гераізм мінулага спалучаецца з патрыятызмам сучаснасці. Сёння - гэта стабільна, дынамічна развіваючыся рэгіён, які ўносіць дастойны ўклад у эканоміку Мінскай вобласці. Прапанаваная прадпрыемствамі раёна прадукцыя запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. За ўсімі поспехамі і дасягненнямі раёна стаяць людзі - наш самы галоўны і каштоўны здабытак. Аб'ектыўныя вынікі нашай дзейнасці пацвярджаюць - мы на правiльным шляху. Захаваць і прымножыць славу бацькоў і дзядоў, палепшыць якасць жыцця людзей, зрабіць яе больш багатай - асноўныя прыярытэты сённяшняга часу.

Сёння Смалявічы рыхтуюцца стаць горадам-спадарожнікам Мінска. Мы ўсе павінны ўсвядоміць, што цудоўная будучыня нашых дзяцей і ўнукаў ствараецца ўжо сёння. Толькі аб'яднаўшыся адной мэтай, сувымераў свае справы і магчымасці, мы выканаем сваю ролю, дзеля якой жывем на гэтай цудоўнай зямлі, назва якой - Беларусь.

Мы заўсёды рады супрацоўніцтву і гасцям, прыязджайце на смалявіцкую зямлю і пераканайцеся ў гэтым на свае вочы! Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту і міру ў хаце, поспехаў у дасягненні пастаўленых задач.

З павагай і найлепшымі пажаданнямі да вас,
старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Загорцаў .

Чытаць 389 разоў Апошняя змена 06.11.2018
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2019