АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон: +375 (1776) 5-52-91
Факс: +375 (1776) 2-76-33
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), рубрыка «Электронныя звароты» для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Геаграфія

На паўдарозе ад Мінска да Барысава, уздоўж вялікіх дарог на Маскву і ў Заходнюю Еўропу, размешчаны невялікі гарадок, у іменi якога ёсць водар іглічных лясоў, пах смалістай сасны. Назва горада і пайшла ад смалы – галоўнай заняткам старажытных смалявічан была яе здабыча з драўніны. Сучасныя Смалявічы размешчаны ў 35 кіламетрах ад сталіцы рэспублікі – горада Мінска.

Упершыню Смалявічы згадваюцца ў летапісе 1448 года. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што на сучасных смалявіцкіх землях людзі жылі ўжо ў новым каменным веку (V-II тысячагоддзе да н.э.).

Смалявічы і прылеглыя землі ў розны час належалі розным родам: з другой паловы XVI стагоддзя – Радзівілам, з першай паловы XIX – Манюшкам.

У пачатку XX стагоддзя ў горадзе працавалі шкіпінаравы завод, смалярня, завод па вытворчасці шавецкіх цвікоў, шклофабрыка "Вікторыя", лесаперапрацоўчая вытворчасць. З усходу на захад горад перасякала Маскоўска-Брэсцкая чыгунка. Станцыя ў Смалявічах насіла назву – Вiтгенштэйнская, у гонар палкаводца Айчыннай вайны 1812 года, які праславіўся падчас бітвы з французамі пры Бярэзіне. У 1919 годзе, пасля стварэння БССР, Смалявічы і воласць ўвайшлі ў склад Мінскай губерні. У 1924 году Смалявіцкая воласць ператворана ў Смалявіцкі раён. На тэрыторыі раёна размешчаны горад абласнога падпарадкавання Жодзіна і абласны пасёлак Сокал, які адміністрацыйна падпарадкоўваецца Кастрычніцкаму раёну г. Мінска.

Росквіт горада і раёна прыйшоўся на трыццатыя гады XX стагоддзя. А ў пачатку 40-х, ужо на 4-й дзень Вялікай Айчыннай вайны, Смалявіцкі раён быў акупаваны гітлераўцамі. Захопнікі жорстка распраўляліся з мірнымі жыхарамі. Першымі ахвярамі сталі габрэі – каля 3 000 чалавек было расстраляна ў кар'еры ля былой вёскі Апуток. З першых дзён акупацыі ў раёне сталі дзейнічаць партызанскія атрады. У Смалявічах супраць захопнікаў змагаліся падпольшчыкі. 26 вёсак раёна падзялілі лёс Хатыні. Вызваленыя Смалявічы былі 2 ліпеня 1944 года. У памяць тых, хто загінуў у барацьбе з ворагам, на тэрыторыі раёна ўстаноўлена 70 помнікаў. Як асобная даніну мужнасці воінам-вызваліцелям і для ўшанавання іх памяці на 21-м кіламетры шашы Мінск-Масква вырас велічны Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі.

Асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі горада і раёна з'яўляюцца ААТ "ТБЗ "Усяж", ААТ "Смалявіцкі завод жалезабетонных вырабаў", ААТ "Чырвоны Сцяг", ААТ "Зеленаборскi" філіял "Дэм-Смалявічы" ТАА "Дарэлектрамаш", філіял ААТ "Гомельдрэў", "Паркетны завод", ТАА "СарматТэрмаIнжынiрынг", ТАА "СнэкПро", ЗАТ "Юнiмiт", ТАА "Бел ХуавэйТехналоджыс", філіял № 1 ІП "Мюнiкс", ТАА "СМIаўтатранс", ГП "Мінскі абласны тэхнапарк".

На тэрыторыі раёна знаходзіцца унікальнае збудаванне, якое размешчана побач з вёскай Емельянава – адзіная ў рэспубліцы і ў краінах СНД станцыя спадарожнікавай сувязі, якая ажыццяўляе электронную сувязь з Індыяй, Кітаем, ЗША, Ізраілем і шэрагам іншых краін. Аснову сельскагаспадарчай вытворчасці ў раёне складаюць валаўтваральныя гаспадаркі – СУП "Азярыцкі-Агра", ГП "ЖодзінаАграПлемЭліта", ААТ "Смалявічы бройлер".

Смалявіцкі край – радзіма многіх вядомых людзей, тых, хто сваёй дзейнасцю праславіў Беларусь. Сярод іх – этнограф і географ Э.К.Пякарскi, астраном Г.А.Цiхаў, батанік, былы прэзідэнт Акадэміі навук БССР В.Ф.Купрэвіч, археолаг А.М.Ляўданскi, пісьменнікі Ігнат Дубоўскі, Мiкола Нiкановiч, Уладзімір Юрэвіч, Іван Сіняўскі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Мархель, алімпійскія чэмпіёнкі Антаніна Кошаль і Марына Лобач.

Чытаць 741 разоў Апошняя змена 03.11.2018
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2019