АДРЕС:
222201, Минская обл.,
г.Смолевичи, ул. Советская, 125 (режим работы)
Телефон: +375 (1776) 5-52-91
Факс: +375 (1776) 2-76-33
E-MAIL: isp@smolevichi.minsk-region.by (для деловой переписки), рубрика «Электронные обращения» для обращений граждан и юридических лиц.

15.05.2017, 13:32

«Песні нашай маладосці»

Источник

Мужныя і мудрыя, разважлівыя і жыццялюбівыя, бадзёрыя і руплівыя, вясёлыя і жыццярадасныя, крочаць па жыцці людзі, якіх паважліва называюць ветэранамі. Але заўсёды актыўныя і энергічныя, яны  збіраюць вакол сябе аднадумцаў, упэўненых, што пасля пенсіі жыццё толькі пачынаецца, што і ў гэты перыяд яно насычана мноствам яркіх фарбаў.

«Песні нашай маладосці» пад такой лірычнай назавай 12 мая 2017г. у Смалявіцкім гарадскім Доме культуры адбыўся  раённы фестываль ветэранскай песні, які прысвечаны 72-ой гадаўшчыне Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне.

Нягледзячы на сталы узрост,  амаль усе ветэранскія калектывы  сабрадіся на свята, а гэта - ансамблі народнай песні, аматарскія аб’яднанні, вакальныя гурты  і дуэты – больш за 80 самадзейных артыстаў радавала гледачоў. Выступленне ветэранаў стала святам для іх аднагодкаў  і прыкладам малодшаму пакаленню, як трэба заўсёды імкнуцца заставацца ў цэнтры жыцця, даражыць сяброўствам, а свой вольны час аддаць самым розным творчым захапленням: музыцы і танцам, вершам і песням.

 

Дырэктар Смалявіцкага РАМЦ Уладзімір Гаўрыкаў

Прочитано 380 раз
Оцените материал
(0 голосов)
© Смолевичский районный исполнительный комитет, 2008-2017
Разработка, информационное и техническое обеспечение УП «Минская волна»